Пошук

Арцыбіскуп Джавані д’Аніэла падчас сустрэчы з Мітрапалітам Іларыёнам. Фота mospat.ru Арцыбіскуп Джавані д’Аніэла падчас сустрэчы з Мітрапалітам Іларыёнам. Фота mospat.ru 

Новы нунцый у Маскве з візітам у Маскоўскім Патрыярхаце

Новы Апостальскі Нунцый у Маскве, арцыбіскуп Джавані д’Аніэла, сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Мітрапаліт Іларыён “цёпла прывітаў госця ў сценах сінадальнага ўстановы, адказнай за знешнія кантакты Рускай Праваслаўнай Царквы. Далей бакі абмеркавалі пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на mospat.ru.

Нунцый нясе адказнасць не толькі за фарміраванне адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Расійскай Федэрацыяй, але таксама прызначаны садзейнічаць развіццю экуменічных каталіцка-праваслаўных кантактаў.

На заканчэнне сустрэчы праваслаўны іерарх уручыў суразмоўцу памятны падарунак і пажадаў поспехаў на новай дыпламатычнай ніве.

Нагадаем, што поўныя дыпламатычныя адносіны паміж Расіяй і Апостальскай Сталіцай былі ўстаноўлены нядаўна, у канцы 2009 г., падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI.

Арцыбіскуп д’Аніэла быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Расійскай Федэрацыі 1 чэрвеня 2020 г. Аднак з прычыны пандэміі змог пачаць дыпламатычную службу ў сталіцы Расіі толькі некалькі дзён таму. У першым прывітальным паведамленні дыпламат звярнуўся да патрыярха Кірыла, але і да ўсіх, з кім сустрэнецца ў сваёй працы. Ён таксама запрасіў каталіцкае духавенства ў Расіі працаваць у духу апошняй энцыклікі Францішка дзеля пабудовы сапраўднага братэрства. Іерарх узгадаў і пра ўсіх, хто пакутуе ад каронавіруса.

Да прызначэння ў Маскву арцыбіскуп д’Аніэла, які паходзіць з Аверсы ў італьянскім рэгіёне Кампанія, быў Апостальскім нунцыем у Бразіліі.
 

02 лістапада 2020, 12:11