Новы нунцый у Маскве з візітам у Маскоўскім Патрыярхаце
Мітрапаліт Іларыён “цёпла прывітаў госця ў сценах сінадальнага ўстановы, адказнай за знешнія кантакты Рускай Праваслаўнай Царквы. Далей бакі абмеркавалі пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на mospat.ru.
Нунцый нясе адказнасць не толькі за фарміраванне адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Расійскай Федэрацыяй, але таксама прызначаны садзейнічаць развіццю экуменічных каталіцка-праваслаўных кантактаў.
На заканчэнне сустрэчы праваслаўны іерарх уручыў суразмоўцу памятны падарунак і пажадаў поспехаў на новай дыпламатычнай ніве.
Арцыбіскуп д’Аніэла быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Расійскай Федэрацыі 1 чэрвеня 2020 г. Аднак з прычыны пандэміі змог пачаць дыпламатычную службу ў сталіцы Расіі толькі некалькі дзён таму. У першым прывітальным паведамленні дыпламат звярнуўся да патрыярха Кірыла, але і да ўсіх, з кім сустрэнецца ў сваёй працы. Ён таксама запрасіў каталіцкае духавенства ў Расіі працаваць у духу апошняй энцыклікі Францішка дзеля пабудовы сапраўднага братэрства. Іерарх узгадаў і пра ўсіх, хто пакутуе ад каронавіруса.
Да прызначэння ў Маскву арцыбіскуп д’Аніэла, які паходзіць з Аверсы ў італьянскім рэгіёне Кампанія, быў Апостальскім нунцыем у Бразіліі.