Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец моліцца аб міры ў Эфіопіі і Лівіі

Папа заклікаў пераадолець непаразуменні ў Эфіопіі і пакласці канец канфлікту ў Лівіі. Ён сказаў аб гэтым падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, 8 лістапада 2020 г. у Ватыкане.

“З заклапочанасцю сачу за навінамі, якія паступаюць з Эфіопіі. Заклікаючы адкінуць спакусу ўзброенага сутыкнення, заахвочваю ўсіх да малітвы і братэрскай павагі, дыялогу і мірнага пераадолення непаразуменняў”, - сказаў Пантыфік.

Святы Айцец таксама нагадаў, што ў Тунісе распачынаецца “Форум лівійскага палітычнага дыялогу”. “Улічваючы важнасць гэтай падзеі, шчыра жадаю, каб у гэты вельмі далікатны момант было знойдзена рашэнне, каб пакласці канец доўгім пакутам лівійскага народа, а таксама каб нядаўняе пагадненне аб пастаянным перамір’і паважалася і канкрэтызавалася. Будзем маліцца за дэлегатаў Форума, аб міры і стабільнасці ў Лівіі”, - заклікаў Францішак.
 

08 лістапада 2020, 15:07