Францішак дапамог ахвярам голаду на Мадагаскары
Фінансавая дапамога будзе аказана тром пэнітэнцыярным установам. Адмысловая дамова была заключана паміж прадстаўнікамі мясцовых уладаў, Апостальскім нунцыем у Мадагаскары, арцыбіскупам Рока Гуалцьеры, і арцыбіскупам Антананарыву Адонам Разанакалонам, пасля іх сумеснага візіту ў турмы.
На поўдні вострава на працягу амаль шасці месяцаў не было дажджоў, што прывяло да моцнай засухі і крытычнай харчовай сітуацыі. Прычынай стала Эль-Ніньё – анамалія надвор’я, якая ўтвараецца, калі пасады над трапічнымі шыротамі Ціхага Акіяна змяняюць свой кірунак і сціхаюць. У выніку моцныя ападкі выпадаюць у Амерыцы, а краіны Афрыкі церпяць ад засухі.
Святы Айцец наведваў Мадагаскар у верасні 2019 г. Падчас свайго падарожжа ён асаблівым чынам заклікаў да ўмацавання сацыяльнай справядлівасці і абароны навакольнага асяроддзя.