Францішак падчас візіту на асамблею IFAD Францішак падчас візіту на асамблею IFAD 

Святы Пасад падтрымаў агенцтва ААН па барацьбе з голадам

Міжнародны фонд сельскагаспадарчага развіцця назваў беспрэцэдэнтным рашэнне Апостальскай Сталіцы падтрымаць дзейнасць агенцтва ААН па барацьбе з голадам і галечай у свеце.

На сваім сайце IFAD спасылаецца на фрагмент ліста кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна, які патлумачыў: “Мы не можам проста маўчаць, калі існуе столькі пакут”. Іерарх дадаў, што “сёння, як ніколі, міжнародная супольнасць павінна аб’яднаць намаганні для падрыхтоўкі і забеспячэння ўстойлівай, інклюзіўнай і справядлівай будучыні”. Гэта тое, што мы павінны рабіць, і гэта ў нашых руках: дапамагаць самым бедным і слабым дзяржавам свету.

Паведамленне аб укладзе Апостальскай Сталіцы было зроблена ў сувязі з пачаткам новага працэсу збору сродкаў дзяржавамі-членамі.

Старшыня Міжнароднага фонду сельскагаспадарчага развіцця Жыльбер Унгбо заявіў, што “вельмі важна працаваць разам, каб трансфармаваць нашы харчовыя сістэмы і гарантаваць дабрабыт і росквіт найбольш уразліваму сельскаму насельніцтву свету”.
 

14 снежня 2020, 11:03