Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" у Ватыкане Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" у Ватыкане 

Францішак заклікаў улады і грамадства ЗША да міру і адказнасці

Францішак запэўніў у малітве за людзей, якія згубілі жыццё падчас спробы захопу Капітолія ў Вашынгтоне, а таксама нагадаў, што насілле з’яўляецца аўтадэструктыўным.

“Звяртаючыся да насілля мы нічога не набываем, але шмат губляем”, - сказаў Папа ў звароце да насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі, які скіраваў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 10 студзеня 2021 г. у Ватыкане.

“Заклікаю дзяржаўныя ўлады і ўсіх жыхароў да захавання высокага пачуцця адказнасці, каб супакоіць настроі, спрыяць нацыянальнаму прымірэнню і бараніць дэмакратычныя каштоўнасці, укаранёныя ў амерыканскім грамадстве. Няхай Беззаганная Панна Марыя, апякунка Злучаных Штатаў Амерыкі, дапаможа ўсім нам няспынна развіваць культуру сустрэчы і клопату як лепшы спосаб разам будаваць агульнае дабро. Няхай яна дапаможа ў гэтым усім жыхарам зямлі”, - сказаў Святы Айцец.
 

10 студзеня 2021, 12:45