Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Сусветная міжрэлігійная канферэнцыя пройдзе ў Расіі

Расія прыме ў 2022 г. Сусветную канферэнцыю па міжрэлігійнаму і міжэтнічнаму дыялогу пад эгідай ААН. У бліжэйшы час будзе вызначаны горад, дзе яна пройдзе.

Маштабны форум адбудзецца 21 мая 2022 г. і будзе прымеркаваны да заснаванага Генеральнай асамблеяй ААН Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця і завяршэння абвешчанага ЮНЕСКА дзесяцігоддзя збліжэння культур.

Высокі прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН па Альянсу цывілізацый Мігель Анхель Марацінас лічыць, што “прыйшоў час, каб сусветныя лідары, парламентарыі, рэлігійныя дзеячы сабраліся разам і абмеркавалі існуючыя праблемы, прыўносячы ў сусветную палітыку разуменне, якое ёсць у прадстаўнікоў канфесій”. Ён выступіў за наданне канферэнцыі пастаяннага фармату; яна магла б праходзіць раз у некалькі гадоў.
 

23 студзеня 2021, 13:42