Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

ЗША: біскупы крытыкуюць рашэнне Байдэна па падтрымцы ЛГБТ

Указ Прэзідэнта Байдэна аб прадухіленні дыскрымінацыі на працоўным месцы па сексуальнай і гендарнай прыкметах пагражае парушэннем правоў тых, хто прызнае палавую розніцу і сужэнства паміж мужчынам і жанчынай.

Аб гэтым заявілі старшыні некалькіх камісій епіскапату Злучаных Штатаў. Яны адзначылі, што кожны чалавек мае права на працу, адукацыю і асноўныя чалавечыя паслугі і не павінен падвяргацца ніякай дыскрымінацыі. Аднак нельга ігнараваць цэласнасць двух узаемадапаўняльных полаў, мужчынскага і жаночага, створаных Богам, і называць такі падыход бессэнсоўнымі.

На думку біскупаў, прэзідэнцкі ўказ пагражае парушэннем правоў людзей, якія прызнаюць праўду аб сексуальнай непадобнасці або абараняюць інстытут пастаяннага сужэнства паміж адным мужчынам і адной жанчынай. Гэта можа выяўляцца ў законах, якія, напрыклад, абмяжоўваюць правы сумлення ў медыцынскай сферы або прастору і дзеянні, характэрныя для дадзенага полу. Больш за тое, указ Байдэна не ўлічвае спецыфіку рэлігійных устаноў.

Біскупы ўхвалілі дзеянні новай адміністрацыі ў пытаннях міграцыі і клімату, а таксама рашэнні, накіраваныя супраць расізму. “На жаль, мэта расавай роўнасці часткова звязана з навязваннем новых установак і ілжывых тэорый пра чалавечую сексуальнасць, якія могуць прынесці сацыяльную шкоду”, - гаворыцца ў заяве каталіцкіх біскупаў ЗША.
 

23 студзеня 2021, 12:38