Школа для дзяўчат у Джангэбэ. Ілюстрацыйнае фота Школа для дзяўчат у Джангэбэ. Ілюстрацыйнае фота  

Пантыфік моліцца за выкрадзеных у Нігерыі дзяўчат

28 лютага 2021 г., падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра, Францішак запэўніў у сваёй малітве за 317 дзяўчынак, выкрадзеных у Нігерыі.

“Далучаюся да голасу нігерыйскіх біскупаў, якія асуджаюць подлае выкраданне 317 дзяўчынак з школы ў Джангэбэ на паўночным захадзе краіны. Малюся за іх, каб яны хутчэй вярнуліся дадому, і запэўніваю іх сем'і і іх саміх у маёй блізкасці”, - сказаў Папа.

У ноч з 25 на 26 лютага 2021 г. сотня ўзброеных зламыснікаў прыбыла ў школу. Яны схапілі дзяцей і вывезлі іх на грузавіках. За тыдзень да гэтага адбыўся напад на школу для хлопчыкаў у штаце Нігер. Улады кажуць, што выкрадальнікі робяць гэта з мэтай выкупу.
 

28 лютага 2021, 12:44