Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа ўдзячны ўладам Калумбіі за ўвагу да мігрантаў з Венесуэлы

Францішак выказаў падзяку дзяржаўным уладам Калумбіі за рашэнне прыняць Статут адносна часовай абароны венесуэльскіх мігрантаў, які знаходзяцца ў краіне.

Святы Айцец падкрэсліў, што дакумент будзе спрыяць прыняццю, абароне і інтэграцыі мігрантаў. Ён заўважыў таксама, што Калумбія не з’яўляецца багатай краінай, але мае праблемы ў сферы развіцця, беднасці і міру, пасля амаль 70 гадоў грамадзянскага канфлікту.

“Нягледзячы на гэтыя праблемы яна мела адвагу паглядзець на гэтых мігрантаў і распрацаваць Статут. Дзякую Калумбіі!”, - сказаў Папа.

Дакумент, прыняты калумбійскімі ўладамі, прадугледжвае інтэграцыю і забеспячэнне працай каля 1,7 млн мігрантаў з Венесуэлы. Да яго распрацоўкі заклікалі таксама калумбійскія біскупы.

Паводле Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, з 2015 г. Венесуэлу пакінулі 3,4 млн чалавек. 2,7 млн знайшлі прытулак у суседніх краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейну, пераважная большасць – у Калумбіі.
 

14 лютага 2021, 13:41