Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа патэлефанаваў былой Прэзідэнт Аргентыны

Пантыфік патэлефанаваў былой Прэзідэнт Аргентыны Ізабэле Пэрон, каб павіншаваць яе з 90-годдзем. Пра гэта паведаміла сям'я жанчыны, якая ўжо доўгія гады жыве ў Мадрыдзе.

Нечаканая размова з Папам доўжылася некалькі хвілін. Раней, у 2020 г., Францішак праз агульнага знаёмага перадаў спадарыні Пэрон ружанец.

Калі Хуан Пэрон, муж Ізабэлы, у 1973 г. стаў Прэзідэнтам Аргентыны, яна заняла пасаду Віцэ-прэзідэнта. Пасля яго смерці ў 1974 г., у адпаведнасці з Канстытуцыяй, яна стала кіраўніком дзяржавы – першай у свеце жанчынай-прэзідэнтам. Пасля двух гадоў кіравання, адбыўся вайсковы пераварот, у выніку якога Пэрон трапіла ў турму. У 1981 г. выехала ў Іспанію.

Свой 90-гадовы юбілей Ізабэла Пэрон адзначыла 4 лютага 2021 г.
 

08 лютага 2021, 10:03