Наступствы сыходу ледавіка ў Індыі Наступствы сыходу ледавіка ў Індыі 

Святы Айцец спачувае ахвярам паводкі ў Індыі

Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з маштабнай паводкай у Паўночнай Індыі, у выніку якой загінулі па меншай меры 11 чалавек і каля 150 зніклі без вестак.

“Выказваю маю блізкасць ахвярам бедства, якое тры дні таму абрынулася на Паўночную Індыю, дзе адкалолася частка ледавіка, справакаваўшы разбуральную паводку, што затапіла будаўнічыя пляцоўкі дзвюх электрастанцый. Малюся за рабочых, якія загінулі, і іх сем’і, за ўсіх параненых і пацярпелых”, - сказаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 10 лютага 2021 г.

Трагедыя здарылася 7 лютага 2021 г. у аддаленых горных рэгіёнах штата Утаракханд. Ледавік сышоў з гары Нандадэві, другой па вышыні ў Індыі. Спусціўшыся па горных рэках, ён прарваў плаціны двух гідраэлектрастанцый, якія знаходзяцца на этапе будаўніцтва. Большасць ахвяр і зніклых без вестак – гэта рабочыя, задзейнічаныя на будаўніцтве.
 

10 лютага 2021, 11:52