Нобелеўскі лаўрэат: Папа даў прыклад таго, як абараняць меншасці
У 2014 г. жанчыну выкралі баевікі Ісламскай дзяржавы. Яна знаходзілася ў няволі тры месяцы, сістэматычна зазнаючы гвалт. Пасля ўцёкаў з палону эмігравала ў Германію і з таго часу рапавядае ўсяму свету пра драму язідаў, асабліва жанчын і дзяцей.
У інтэрв'ю Vatican News Мурад падкрэсліла, што каля 3 тыс. язідскіх жанчын і дзяцей да гэтага часу не вярнулі сабе свабоду. На яе думку, гэта сведчыць аб “адсутнасці палітычнай волі абараняць асноўныя правы чалавека і клапаціцца пра жанчын”.
“Гэта дэманструе, што міжнародная супольнасць без дастатковай сур’ёзнасці ставіцца да сексуальнага гвалту і рабства. Неадкладна трэба стварыць шматбаковую аператыўную групу, адзіная мэта якой – знайсці і выратаваць гэтых жанчын і дзяцей”, - падкрэсліла былая рабыня ісламістаў.
Каментуючы папскі візіт у Ірак, яна прызнала, што гэта было гістарычнае падарожжа, і момант, у які яно праходзіла, таксама гістарычны. Яе радзіма паўстае з драмы генацыду, рэлігійнага пераследу і канфліктаў, якія доўжацца ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Візіт Францішка паказаў патэнцыял міру і рэлігійнай свабоды. Папа звярнуў увагу на тое, што ўсе іракцы, незалежна ад іх веры, заслугоўваюць аднолькавай годнасці і правоў чалавека.