Падчас сустрэчы Папы з прадстаўнікамі рэлігій у Ур Падчас сустрэчы Папы з прадстаўнікамі рэлігій у Ур 

Пасля візіту Папы Ірак увядзе Дзень талерантнасці і суіснавання

Пасля візіту Францішка Ірак увядзе Нацыянальны дзень талерантнасці і суіснавання. Ён будзе адзначацца штогод 6 сакавіка ў памяць аб "гістарычнай сустрэчы" Папы з шыіцкім аяталой Алі Аль-Сістані.

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Мустафа Аль-Касімі. Кіраўнік іракскага ўрада таксама звярнуў увагу на важнасць міжрэлігійнай сустрэчы ў Ур, у якой узялі ўдзел Святы Айцец і прадстаўнікі рэлігій.

Пантыфік наведаў Аль-Сістані, аднаго з самых высокіх прадстаўнікоў шыіцкага ісламу, у святым для мусульман горадзе Наджаф. Гэта была першая сустрэча лідараў дзвюх рэлігійных супольнасцей. Пасля завяршэння візіту, у руінах старажытнага шумерскага горада Ур, дзе біблейскі Абрагам атрымаў ад Бога абяцанне зямлі і нашчадкаў, Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі рэлігій, якія прысутнічаюць у Іраку, і звярнуўся да іх з просьбай аб агульных намаганнях на карысць міру.

На працягу сваёй гісторыі, таксама сучаснай, Ірак перажываў шматлікія этнічныя і рэлігійныя канфлікты.
 

08 сакавіка 2021, 10:37