Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Партугаліі Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Партугаліі 

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Партугаліі

12 сакавіка 2021 г. Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза. Палітык прыбыў у Ватыкан у рамках першага замежнага падарожжа, пасля пераабрання на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Пасля сустрэчы з Францішкам Марсэлу ды Соза правёў перамовы з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе візіту выказвалася задавальненне станам двухбаковых адносін паміж Святым Пасадам і Партугаліяй і ўкладам Каталіцкага Касцёла ў жыццё краіны, асабліва ў сферы барацьбы з эпідэмічным крызісам, абароны жыцця і мірнага грамадскага суіснавання.

У кантэксце старшынства Партугаліі ў Еўрапейскім Саюзе бакі абмеркавалі некаторыя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага характару, сярод якіх мультыкультуралізм, пераадоленне надзвычайнай сітуацыі, звязанай з пандэміяй, а таксама намаганні на карысць міру, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

13 сакавіка 2021, 10:36