Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

35 гадоў пасля Чарнобыля: Барталамей І пра ядзерную энергетыку

Патрыярх Канстантынопальскі скіраваў відэа-пасланне, якое прымеркаваў да 35-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. Яно прагучала на Кіеўскім форуме, арганізаваным да сумнай даты.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мы ніколі не павінны забываць пра трагічныя наступствы ядзернага інцыдэнту, трэба несці адказнасць за свае ўчынкі і навучыцца казаць “не” “тэхналогіям, якія згубна ўплываюць на святы і далікатны дар стварэння”, - заявіў ганаровы кіраўнік Праваслаўнай Царквы.

Барталамей I нагадаў, што ў 1950-х і 1960-х гадах выкарыстанне ядзернай энергіі ў мірных мэтах было вялікай надзеяй для чалавецтва і часта разглядалася як рашэнне попыту на яе. Аднак гэты аптымізм перашкодзіў экспертам разгледзець магчымыя рызыкі, звязаныя з сістэмай бяспекі АЭС і ўтылізацыяй радыеактыўных адходаў. "Чарнобыльская аварыя нагадала нам, наколькі падманлівым і неабдуманым было такое стаўленне і чаканне", - заўважыў Патрыярх.

Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася 26 красавіка 1986 г. У выніку дрэнна праведзенага выпрабавання сістэмы астуджэння рэактара, актыўная зона рэактара перагрэлася і часткова расплавілася, адбыўся хімічны выбух вадароду, што ў сваю чаргу прывяло да разрыву корпуса і разбурэння будынка, у якім размяшчаўся рэактар. Радыеактыўны графіт і ўранавы пыл знутры рэактара патрапілі ў атмасферу. У выніку з раёнаў, якія атачалі электрастанцыю ў радыусе 30 км, эвакуіравалі больш за 350 тыс. чалавек; паўстала закрытая ахоўная зона.

31 чалавек загінуў непасрэдна ў выніку Чарнобыльскай катастрофы і падчас выратавальнай аперацыі. Паводле некаторых даследаванняў, каля 600 тыс. чалавек ва ўсім свеце адчулі ўздзеянне падвышанай дозы радыяцыі, эквівалентнай двум рэнтгенам.
 

27 красавіка 2021, 11:51