Пантыфік сустрэўся з гульцамі ў воднае пола
Папа сустрэўся з камандай па водным пола Pro Recco Waterpolo 1913. Каманда з італьянскай Лігурыі ўдзельнічала ў першым этапе Лігі чэмпіёнаў у Осціі.
Францішак адзначыў, што гэта не лёгкі від спорту. Тут патрэбна дысцыпліна, каб мець магчымасць рэалізаваць сваё захапленне і працягваць гуляць.
Святы Айцец нагадаў дзве рэчы, якія ён практычна заўсёды згадвае, сустракаючыся з людзьмі спорту. “Камандная праца – гэта першае. (...) Заўсёды ў камандзе. І другое: ніколі не губляйце аматарскае вымярэнне. Сакрэт гэтага віду спорту заключаецца ў той частцы аматарства, якая заўсёды павінна прысутнічаць. Адсюль бярэцца спартыўная містыка”, - звярнуў увагу спартсменаў Францішак.
23 красавіка 2021, 11:50