Дзяржаўны сакратарыят - Зала дагавораў. Ілюстрацыйнае фота Дзяржаўны сакратарыят - Зала дагавораў. Ілюстрацыйнае фота 

Прэзідэнт Украіны прапануе Ватыкан як месца перамоў па Данбасе

Ватыкан можа стаць "аптымальным месцам" для перамоў з Расіяй па Данбасе, - заявіў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю італьянскай La Repubblica.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Апостальская Сталіца – гэта сусветны маральны аўтарытэт, які заўсёды эфектыўна дзейнічае як пасрэднік, бесстаронні і надзейны ў адносінах да ўсіх бакоў канфлікту. Менавіта таму Ватыкан часта выступаў за ўрэгуляванне канфліктаў паміж дзяржавамі дзеля мірнай будучыні", - сказаў украінскі лідар.

Масква і Святы Пасад не атрымлівалі афіцыйнай прапановы ад Кіева аб правядзенні сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны на тэрыторыі Ватыкана. Пра гэта сказаў журналістам прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, якога цытуе РИА Новости.

“Прэзідэнт Зяленскі сказаў, што гэта месца магло быць ідэальным для сустрэчы. Вядома, пра гэта пакуль афіцыйна не ведае ні Ватыкан, ні расійскі бок. Мы пакуль не атрымлівалі ніякай інфармацыі пра тое, што такая прапанова канкрэтызавана і сфармулявана”, - сказаў Пяскоў.
 

29 красавіка 2021, 11:35