Людзі ў чаканні вакцынацыі. Ілюстрацыйнае фота Людзі ў чаканні вакцынацыі. Ілюстрацыйнае фота 

Рэлігійныя лідары супраць вакцынацыйнага нацыяналізму

“Калі адна частка свету застанецца ў стане пандэміі, усе астатнія часткі будуць знаходзіцца ў большай рызыцы”, - напісалі 145 рэлігійных лідараў з усяго свету.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Хрысціяне, мусульмане, юдэі і будысты заклікалі кіраўніцтва дзяржаў і фармацэўтычных кампаній спрыяць глабальнаму і ўсеагульнаму доступу да вакцын.

Сярод каталіцкіх падпісантаў: кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і францішкане з Асізі.

Зварот з’явіўся ў кантэксце Народнага альянсу вакцын (People’s Vaccine Alliance), кааліцыі арганізацый, якія працуюць на карысць адмовы ад патэнтаў на інтэлектуальную ўласнасць на вакцыну супраць COVID-19.

У тэксце падкрэсліваецца, што існуе трывожная дыспрапорцыя паміж багатымі краінамі, фінансава здольнымі забяспечыць вакцынай сваё насельніцтва, і большасцю краін з сярэднім і нізкім узроўнем даходу, дзе вакцыны толькі пачынаюць распаўсюджвацца.

Доступ да выратавальных вакцын не можа залежаць ад багацця, статусу і нацыянальнасці. Мы не можам пазбягаць адказнасці перад нашымі сёстрамі і братамі, мяркуючы, што рынак можа вырашыць крызіс або робячы выгляд, што мы не маем абавязку перад іншымі, - напісалі рэлігійныя лідары. Адсюль заклік да палітыкаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і прыватнага сектара пашырыць і паскорыць вытворчасць вакцын, зрабіць іх даступнымі для ўсіх у свеце.
 

04 мая 2021, 11:54