Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кс. Урбанчык, назіральнік Апостальскай Сталіцы ў АБСЕ Кс. Урбанчык, назіральнік Апостальскай Сталіцы ў АБСЕ  

Святы Пасад у АБСЕ: не дыскрымінаваць веру ў сферы інфармацыі

Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў АБСЕ выказаўся на тэму важнасці свабоды прэсы для прасоўвання дэмакратыі і справядлівасці ў сучасным грамадстве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кс. Януш Урбанчык перасцярог СМІ ад блакіравання і скажэння інфармацыі, якая тычыцца рэлігіі, веры і маралі, што адбываецца сёння ўсё часцей.

Ватыканскі дыпламат нагадаў, што прэса і сродкі масавай інфармацыі з'яўляюцца інструментамі, неабходнымі для гарантавання празрыстай і праўдзівай інфармацыі, прасоўвання свабоды. Святар таксама адзначыў, што колькасць выпадкаў злоўжывання свабодай друку і слова трывожна расце, асабліва калі гаворка ідзе пра перадачу рэлігійных і маральных праблем. Усё больш частымі становяцца выпадкі блакіравання заяў хрысціян, юдэяў, мусульман і прадстаўнікоў іншых рэлігій. Іх усё часцей палохаюць, каб яны не выступалі публічна па пытаннях, звязаных з верай.

“Гэта адсутнасць талерантнасці тлумачыцца тым, што людзі розных рэлігій прапаведуюць нянавісць. Іншымі словамі, рэлігійныя каштоўнасці і саму веру спрабуюць прадставіць у якасці праблемы, з чым не можна пагадзіцца”, - падкрэсліў ватыканскі дыпламат у Пастаяннай радзе Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Дыпламат заклікаў арганізацыю прасоўваць свабоду прэсы, у якой рэлігійныя і маральныя праблемы таксама знаходзяць сваё сапраўднае адлюстраванне. Ён адзначыў, што ў гэтых пытаннях не можа быць згоды на маніпуляцыі, распаўсюджванне дэзінфармацыі і прапаганду няпраўды.
 

18 мая 2021, 11:20
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728