Святы Айцец нагадаў пра драматычную сітуацыю ў М’янме
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Дарагія браты і сёстры, далучаю мой голас да голасу біскупаў М’янмы, якія на мінулым тыдні скіравалі заклік, звяртаючы ўвагу ўсяго свету на жахлівы досвед тысяч людзей, што засталіся без даху над галавой і паміраюць ад голаду ў гэтай краіне. “Вельмі ласкава просім – кажуць яны – прадставіць гуманітарныя калідоры” і паважаць “касцёлы, пагады, кляштары, мячэці, святыні, а таксама школы і шпіталі” як нейтральныя месцы прытулку. Няхай Сэрца Хрыста ўзрушыць сэрцы ўсіх, прыносячы мір у М’янму!”, - сказаў Францішак.
На працягу некалькіх мінулых тыдняў ад нападаў арміі пацярпелі культавыя будынкі, а таксама рэлігійныя навучальныя, сацыяльныя і медыцынскія структуры ў М’янме, у якіх многія жыхары краіны шукалі ратунку ад насілля. Каля 200 тыс. бірманцаў патрабуюць неадкладнай гуманітарнай дапамогі.