Аўдыенцыя для Дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена Аўдыенцыя для Дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена 

Францішак прыняў на аўдыенцыі Дзяржаўнага сакратара ЗША

28 чэрвеня 2021 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Джона Блінкена, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Адказваючы на пытанні журналістаў прадстаўнік Святога Пасаду заявіў, што аўдыенцыя адбылася ў сардэчнай атмасферы. Яна працягвалася каля 40 хвілін і стала для Папы нагодай, каб узгадаць пра падарожжа, якое ён здзейсніў у Злучаныя Штаты ў 2015 г., а таксама, каб выразіць прыхільнасць і пашану да жыхароў гэтай краіны.

Энтані Джон Блінкен займае пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША з 26 студзеня 2021 г. Ён стаў самым высокапастаўленым прадстаўніком Злучаных Штатаў, які наведаў Ватыкан з моманту абрання Джо Байдэна на пасаду Прэзідэнта гэтай краіны.
 

28 чэрвеня 2021, 12:08