Венгрыя: сустрэча Францішка з прадстаўнікамі ўлад будзе
Насуперак ілжывым паведамленням, падчас знаходжання ў Будапешце Святы Айцец сустрэнецца з прэзідэнтам Янаша Адэрам, прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам і іншымі палітыкамі, - паведаміў мясцовы епіскапат.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Чакаецца, што Францішак правядзе 12 верасня 2021 г. у сталіцы Венгрыі заключную Імшу (Statio Orbis) 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса.
Перад Эўхарыстыяй ён асобна сустрэнецца з кіраўнікамі венгерскай дзяржавы, членамі ўрада і іншымі высокапастаўленымі дзяржаўнымі чыноўнікамі.
"Мы са шкадаваннем сцвярджаем, што як мясцовыя, так і міжнародныя СМІ распаўсюджваюць ілжывыя паведамленні і інтэрпрэтацыі пра праграму Святога Айца ў Венгрыі, якая яшчэ знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі. Напрыклад, чутка пра тое, што Папа выключыў з праграмы нейкія сустрэчы, не адпавядае рэчаіснасці", - гаворыцца ў заяве Генеральнага сакратарыята венгерскай біскупскай канферэнцыі.
09 чэрвеня 2021, 12:57