Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Алімпійскія гульні ў Токіо без душпастырства спартсменаў

Падчас летняй Алімпіяды ў Токіо, якая пачынаецца 23 ліпеня 2021 г., у касцёлах не будзе душпастырства спартсменаў. Прычына – надзвычайнае становішча, уведзенае ў мегаполісе з прычыны пандэміі COVID-19.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Узмоцненыя санітарныя меры дзейнічаюць да 22 жніўня – на працягу ўсіх Алімпійскій гульняў, якія скончацца 8 жніўня. Спаборніцтвы, хутчэй за ўсё, пройдуць без прысутнасці публікі.

У гэтай сітуацыі арцыбіскуп Токіо Тарчызіа Ісаа Кікучы папрасіў алімпійцаў і іх каманды ўстрымацца ад наведвання храмаў. На працягу ўсёй пандэміі, нагадаў ён, Касцёл тлумачыць вернікам мэту "не заразіцца і не даць іншым заразіцца" і спрыяе яе рэалізацыі.

Абмежаванні для месцаў культу ў Такійскай архідыяцэзіі датычаць, між іншым, абмежаванай і загадзя заяўленай колькасці вернікаў падчас набажэнстваў, заахвочвання састарэлых і хворых маліцца дома, што звязана з дыспенсай ад удзелу ў нядзельнай Імшы, правядзення парафіяльных сустрэч выключна ў фармаце анлайн і інш.
 

13 ліпеня 2021, 12:27