Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканская газета пра ўключэнне “разам” у дэвіз Алімпіяды

Паводле L'Osservatore Romano, новая формула Алімпійскіх гульняў адпавядае духу энцыклікі Францішка Fratelli tutti.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Алімпійскія гульні, якія працягваюцца ў Токіо, сталі нагодай для ватыканскага выдання звярнуць увагу на ўключэнне лацінскага слова "Communiter" (Разам) у дэвіз алімпійскага руху: “Citius! Altius! Fortius!” (Хутчэй, вышэй, мацней).

Аўтар артыкула, кс. Мельхіёр Санчэс дэ Тока, падсакратар Папскай рады па культуры, нагадаў, што алімпійскі лозунг быў прапанаваны французскім дамініканінам Анры Дыдонам. Уключэнне ў яго слова “разам”, якое звяртае ўвагу на ўзаемны дар, "выражае перакананасць усяго сусветнага спорту (...), што толькі ў духу салідарнасці, гэта значыць разам, можна выйсці з цяперашняга крызісу пандэміі, таксама дзякуючы спорту", - напісаў іспанскі святар.

Спорт – гэта не толькі рынак і сістэма. Існуе неабходнасць у больш шырокай канцэпцыі абнаўлення, паказваючы на каштоўнасці бескарыслівасці і прыгажосці, - падкрэсліў супрацоўнік Папскай рады па культуры. "Несумненна, Fratelli tutti паказвае шлях таксама ў спорце", - лічыць кс. Санчэс дэ Тока.
 

26 ліпеня 2021, 12:32