Кубінская дыяспара на плошчы св. Пятра падчас малітвы Анёл Панскі Кубінская дыяспара на плошчы св. Пятра падчас малітвы Анёл Панскі 

Пантыфік моліцца за Кубу

Францішак запэўніў у сваёй малітве за народ Кубы. На працягу некалькіх дзён краіна ахоплена вялікімі грамадскімі пратэстамі супраць камуністычнага рэжыму.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Я блізкі дарагому кубінскаму народу ў гэтыя цяжкія часы, асабліва сем'ям, якія пакутуюць больш за ўсё. Я малю Пана, каб Ён дапамог ім пабудаваць больш справядлівае і братэрскае грамадства ў міры, дыялогу і салідарнасці. Заклікаю ўсіх кубінцаў даверыць сябе абароне Маці Божай Міласэрнасці з Эль Кобрэ. Няхай яна суправаджае іх у гэтым падарожжы”, - сказаў Францішак 18 ліпеня 2021 г., сустракаючыся з вернікамі на малітве Анёл Панскі.

Пратэсты праходзяць з выразнымі рэлігійнымі акцэнтамі, падчас шматлікіх дэманстрацый, разам з нацыянальнымі сцягамі, з транспарантамі з палітычным і сацыяльным зместам, людзі нясуць копіі абраза Багародзіцы Эль Кобрэ.

12 ліпеня 2021 г. кубінскія біскупы выступілі з заявай, у якой падкрэслілі, што не могуць заплюшчваць вочы на тое, што перажываюць грамадзяне: людзі маюць права агучваць свае патрэбы, жаданні і надзеі. Іерархі нагадалі, што тысячы пратэстаў – гэта рэакцыя на эканамічную і сацыяльную сітуацыю, якая фактычна пагоршылася. Яны занепакоены тым, што ўлады не прымаюць ніякіх мер для вырашэння праблем, нагадваюць, што гвалт спараджае гвалт, а агрэсія, якая праяўляецца сёння, выклікае раны і крыўды, якія будзе вельмі цяжка пераадолець у будучыні.

Паводле незалежных СМІ, да гэтага часу пасля антыўрадавых дэманстрацый на Кубе арыштавана больш за 5 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 120 актывістаў і журналістаў.
 

18 ліпеня 2021, 12:58