Спачуванні Пантыфіка пасля пажару ў шпіталі ў Іраку
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Глыбока засмучаны, Папа моліцца асабліва за тых, хто загінуў, і за суцяшэнне іх сем'яў і сяброў, якія аплакваюць страту. Для пацыентаў, персаналу і тых, хто ажыццяўляе догляд за хворымі ён выпрошвае Божае благаслаўленне суцяшэння, сілы і спакою”, - напісаў у тэлеграме ад імя Францішка Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П'етра Паралін.
Пажар пачаўся ў панядзелак вечарам у аддзяленні для хворых з каронавірусам. Полымя ахапіла ўсе корпусы медустановы. Агонь заблакаваў у будынку дзясяткі пацыентаў і супрацоўнікаў бальніцы.
Такі выпадак у Іраку мае месца не ўпершыню. У красавіку ў Багдадзе ахвярамі пажару ў шпіталі для хворых з COVID-19 сталі 82 чалавекі, яшчэ 110 пацярпелі. Прычынай узгарання, як і ў Насірыі, стаў выбух кіслароднага балона.