У Вашынгтоне пачаўся саміт па свабодзе рэлігіі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Мэта сустрэчы – звярнуць увагу на важнасць рэлігійнай свабоды ў свеце і стварыць шырокую кааліцыю, якая стане яе падтрымліваць ", - сказаў біскуп Дэвід Дж. Малой.
Іерарх нагадаў, што 83% жыхароў свету жывуць у краінах, дзе зафіксаваны варожыя адносіны да рэлігіі з боку палітычнага кіраўніцтва або грамадства. "Кожная краіна павінна імкнуцца да больш эфектыўнай абароны рэлігійнай свабоды, бо гэта адно з асноўных правоў чалавека", - адзначыў біскуп.
У Вашынгтонскім саміце бяруць удзел людзі, якія перажылі рэлігійны пераслед у сваіх краінах, у тым ліку хрысціяне з Нігерыі, зняволеныя ў лагерах "перавыхавання" ў Кітаі і Асія Бібі, якую пераследавалі радыкальныя мусульмане. Іх драматычны досвед стане адной з найважнейшых тэм сустрэчы.
Праграма ўключае выступленні на тэмы абароны бежанцаў, росту рэлігійнага нацыяналізму і выкарыстання сучасных тэхналогій у рэлігійным пераследзе.