Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Паралін прыедзе на святкаванне Дня Незалежнасці Украіны

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы прыедзе з афіцыйным візітам ва Украіну, звязаным святкаваннем 30-годдзя аднаўлення незалежнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал П'етра Паралін прыме ўдзел у галоўных урачыстасцях у Кіеве, запланаваных на 24 жніўня 2021 г. "Візіт, які мае строга дыпламатычны і пратакольны характар, з'яўляецца сведчаннем блізкасці і ўвагі Святога Пасаду да Украіны ў той час, калі яна адзначае такую значную гадавіну", - гаворыцца ў заяве Апостальскай нунцыятуры ва Украіне.
 

23 жніўня 2021, 12:24