Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Італія: паўмільёна выхаванцаў каталіцкіх дзіцячых садоў і школ

Каля 545 тыс. дзяцей і падлеткаў у Італіі наведваюць каталіцкія дзіцячыя сады і школы. Лічба паходзіць з XXIII Даклада аб каталіцкіх школах у краіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У параўнанні з 2020 г. колькасць выхаванцаў касцёльных адукацыйных устаноў, а іх 7 859, павялічылася на 2 675 (0,5%).

Працягваецца павелічэнне колькасці вучняў з неітальянскім грамадзянствам: 31 116 чалавек (5,7% ад агульнай колькасці), а таксама вучняў з асаблівасцямі развіцця: 8 756 чалавек (1,6% ад агульнай колькасці).

У каталіцкіх дзіцячых садах і школах працуюць 54 387 педагогаў, што таксама больш чым у 2020 г.; прычым амаль палова (25 434) у дашкольных установах. Што тычыцца геаграфічнага размеркавання, амаль шэсць з дзесяці адукацыйных устаноў (59,7%) знаходзяцца на поўначы Італіі.

Аўтары Даклада адзначаюць бясспрэчны давер бацькоў да каталіцкіх дзіцячых садоў і школ. На карысць гуляе абмежаваная колькасць вучняў у іх, што павышае бяспеку і ўзровень адукацыі.
 

22 верасня 2021, 13:03