Ян Павел ІІ падчас візіту ў Арменію. 2001 г. Ян Павел ІІ падчас візіту ў Арменію. 2001 г. 

Арменія: Ян Павел II і Францішак на паштовых марках

Сёлета спаўняецца 20 гадоў з моманту гістарычнага візіту Яна Паўла ІІ у Арменію і 5 гадоў з паездкі Францішка ў першую хрысціянскую краіну. З гэтай нагоды тут былі выпушчаны памятныя маркі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На паштовых знаках з надпісамі: “Пілігрымка да першага хрысціянскага народа” і “Візіт Пантыфікаў Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Арменію” змешчаны фота Яна Паўла II, Францішка і Каталікоса Гарэгіна ІІ.

Нагадаем, Ян Павел ІІ у 2001 г., молячыся ля Помніка армянскім пакутнікам у Ерэване, меў смеласць сказаць пра генацыд армянскага народа ў 1915-17 гадах, ахвярамі якога сталі 15 млн чалавек.

Актыўны дыялог Арменіі і Святога Пасаду заснаваны не толькі на хрысціянскіх каштоўнасцях, але і на агульнай гістарычнай і духоўнай спадчыне, агульных падыходах да пераадолення выклікаў сучаснасці. Пацвярджэннем гэтаму стала адкрыццё 27 кастрычніка 2021 г. у Ерэване Апостальскай нунцыятуры.

Прысутны на інаўгурацыі Субстытут Дзяржсакратара па агульных справах, арцыбіскуп Эдгар Пэна Пара выказаў надзею на тое, што “католікі ўбачаць у новай нунцыятуры знак блізкасці Святога Айца і значнае заахвочванне да духоўнага жыцця ў радасці і зносінах з братамі і сёстрамі з Армянскай Апостальскай Царквы”.
 

09 лістапада 2021, 11:43