Народны мемарыял на месцы інцыдэнта ва Уокеша Народны мемарыял на месцы інцыдэнта ва Уокеша 

Пантыфік запэўніў у малітве за ахвяр злачынства ў ЗША

Святы Айцец праз кардынала Дзяржсакратара П'етра Параліна запэўніў амерыканскіх католікаў у сваёй малітве за ахвяр чалавека, які ўехаў у натоўп на калядным парадзе ва Уокеша, у штаце Вісконсін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У тэлеграме на імя арцыбіскупа Мілуокі Жэрома Лістэцкі гучыць просьба засведчыць духоўную блізкасць Францішка ўсім, хто пацярпеў у трагічным інцыдэнце. “Папа давярае душы загінулых міласэрнасці Усемагутнага Бога і выпрошвае Божыя дары аздараўлення і суцяшэння для параненых і тых, хто смуткуе. Ён далучаецца да Вашай Эксцэленцыі, просячы Пана даць кожнаму духоўную сілу, якая перамагае насілле і зло дабром”, - гаворыцца ў тэксце.

Пазадарожнік 21 лістапада 2021 г. урэзаўся ў натоўп удзельнікаў каляднага парада. Па меншай меры 5 чалавек загінулі, яшчэ 40 атрымалі траўмы.
 

24 лістапада 2021, 10:35