Пошук

Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот 

Урад Расіі запрасіў ватыканскага кардынала з візітам у Маскву

Па запрашэнні Урада Расійскай Федэрацыі, кард. Мігель Анхель Аюса Гішот, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, знаходзіцца з візітам у Маскве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

24 лістапада 2021 г., пасля ранішняга візіту ветлівасці да Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, ватыканскі іерарх сустрэўся з муфтыем Равілем Гайнутдзінам, кіраўніком Духоўнага ўпраўлення мусульман Расіі, а ў другой палове дня – з муфтыем Альбірам Крганавым, старшынёй Духоўнага сходу мусульман Расіі.

Тон размоў, засяроджаных на міжрэлігійным дыялогу і супрацоўніцтве на карысць чалавецтва ў кантэксце Дакумента аб усеагульным братэрстве і энцыклікі Францішка Fratelli tutti, быў вельмі сардэчным, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасаду.

25 лістапада 2021 г. кардынал сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі па краінах Блізкага Усходу і Афрыкі Міхаілам Багданавым і спецпрадстаўніком Міністэрства замежных спраў па супрацоўніцтве з ісламскімі дзяржавамі Канстанцінам Шувалавым. Гаворка ішла пра павагу да правоў меншасцяў і сітуацыю з свабодай веравызнання.

Увечары старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу ўзначаліць Эўхарыстыю і сустрэнецца з каталіцкай супольнасцю ў маскоўскай катэдры Беззаганнага Зачацця.
 

25 лістапада 2021, 13:48