Урад Расіі запрасіў ватыканскага кардынала з візітам у Маскву
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
24 лістапада 2021 г., пасля ранішняга візіту ветлівасці да Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, ватыканскі іерарх сустрэўся з муфтыем Равілем Гайнутдзінам, кіраўніком Духоўнага ўпраўлення мусульман Расіі, а ў другой палове дня – з муфтыем Альбірам Крганавым, старшынёй Духоўнага сходу мусульман Расіі.
Тон размоў, засяроджаных на міжрэлігійным дыялогу і супрацоўніцтве на карысць чалавецтва ў кантэксце Дакумента аб усеагульным братэрстве і энцыклікі Францішка Fratelli tutti, быў вельмі сардэчным, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасаду.
25 лістапада 2021 г. кардынал сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі па краінах Блізкага Усходу і Афрыкі Міхаілам Багданавым і спецпрадстаўніком Міністэрства замежных спраў па супрацоўніцтве з ісламскімі дзяржавамі Канстанцінам Шувалавым. Гаворка ішла пра павагу да правоў меншасцяў і сітуацыю з свабодай веравызнання.
Увечары старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу ўзначаліць Эўхарыстыю і сустрэнецца з каталіцкай супольнасцю ў маскоўскай катэдры Беззаганнага Зачацця.