Прадстаўнік Касцёла ў Расіі пра словы Папы аб візіце ў Маскву
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Некалькі дзён таму Францішак заявіў, што гатовы здзейсніць візіт у Расію і мае намер неўзабаве абмеркаваць са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату пытанне аб сваёй сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Мітрапаліт Іларыён пацвердзіў, што яго перамовы з Папам намечаны на канец снежня.
“Акрамя таго, што Папа – кіраўнік усіх католікаў, ён, несумненна, адзін з сусветных духоўных лідараў, чалавек адданы справе міру і братэрскім адносінам паміж людзьмі. Упэўнены, што сустрэча з ім была б для расіян вельмі карыснай. Ну а для каталіцкай супольнасці гэта, само сабой, было б вялікім шчасцем", - сказаў святар у інтэрв’ю РИА Новости.
Нягледзячы на тое, што візіт Папы ў Расію ўсё яшчэ здаецца малаверагодным, расійскія католікі спадзяюцца, што рана ці позна ён адбудзецца, - дадаў ён. "Перш за ўсё не дзеля мясцовай каталіцкай супольнасці, а дзеля прымірэння і згоды паміж Цэрквамі і народамі. Вопыт мінулага паказвае, што візіты Папы ў розныя краіны – нават тыя, дзе католікі з'яўляюцца меншасцю, – аказваюцца, часам насуперак чаканню, вельмі пазітыўнай падзеяй", - заключыў Генеральны вікарый Архідыяцэзіі ў Маскве.