Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер 

Высокі ватыканскі дыпламат наведае Ліван

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, будзе знаходзіцца ў Бейруце з 31 студзеня па 4 лютага 2022 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Фармальна нагодай для візіту стане 75-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін Апостальскай Сталіцы з Ліванам – у лістападзе 1946 года.

Арцыбіскуп не толькі мае намер адзначыць юбілей дыпламатычных адносін, але перш за ўсё жадае выказаць заклапочанасць і блізкасць Папы да народа і Касцёла гэтай краіны ў цяжкія часы, - гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду. У Бейруце іерарх сустрэнецца з дзяржаўнымі ўладамі, каталіцкімі і ўсходнехрысціянскімі біскупамі, лідарамі мусульман і друзаў, з прадстаўнікамі свету культуры і палітыкі.

Арцыбіскуп Галахер возьме ўдзел у адкрыцці канферэнцыі аб сувязях Яна Паўла ІІ з Ліванам, арганізаванай у Мараніцкім універсітэце Духа Святога ў Касліку, на поўнач ад Бейрута.
 

29 студзеня 2022, 10:47