Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Паўднёвая Карэя: Касцёл і ўрад пра перспектывы паяднання народа

Новы арцыбіскуп Сеула і адначасова апостальскі адміністратар Пхеньяна Пітэр Чанг Сун-тай прыняў міністра па справах аб’яднання Паўднёвай Карэі Лі Ін-Ёна.

Ян Глінскі - Vatican News

Між іншым, была абмеркавана ініцыятыва пад назвай Карэйскі паўвостраў і сінадальны шлях міру, запланаваная на гэты год, і новыя гуманітарныя праекты. Іерарх папрасіў урад Паўднёвай Карэі аб супрацоўніцтве з Касцёлам у сферы ініцыятыў па гуманітарнай дапамозе для Паўночнай Карэі.

Міністр Лі падзякаваў Каталіцкаму Касцёлу за падтрымку, якая аказваецца Паўночнай Карэі праз розныя каналы, і суправаджэнне паўночнакарэйскіх бежанцаў, якія ўцяклі на поўдзень. Прадстаўнік ураду ўхваліў таксама ініцыятывы па выхаванні да міру, сярод іх – штогадовая моладзевая пілігрымка ў дэмілітарызаваную зону.

Міністэрства па справах аб’яднання было заснавана ў 1969 г. для кіравання адносінамі з Паўночнай Карэяй. З 1949 г. пасля арышту і смерці біскупа Фрэнсіса Хон Ён’хо Каталіцкі Касцёл афіцыйна не прысутнічае на частцы паўвострава, якой кіруюць камуністы. Ужо на працягу 26 гадоў кожны аўторак вечарам у сеульскай катэдры цэлебруецца святая Імша аб паяднанні карэйскага народа.
 

28 студзеня 2022, 10:20