Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота 

Арцыбіскуп Галахер завяршыў візіт у Ліван

Святы Пасад гатовы ўдзельнічаць у нацыянальным дыялогу ў Ліване і нават быць яго гаспадаром, калі гэтага папросяць усе бакі, - заявіў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, завяршаючы пяцідзённы візіт у краіну.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі нагадаў аб вырашальнай ролі хрысціян, якія павінны быць не меншасцю, а паўнапраўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця. Аслабленне прысутнасці паслядоўнікаў Хрыста парушае баланс і разбурае ліванскую рэчаіснасць.

Пасланец Папы сустрэўся з прадстаўнікамі ліванскіх уладаў і рэлігійнымі лідарамі. Ён запэўніў, што Францішак наведае краіну, як толькі для гэтага складуцца ўмовы. Ён прыняў удзел у сустрэчы мараніцкага епіскапату, які не хавае сур’ёзнай заклапочанасці будучыняй Лівана. На думку іерархаў, краіна можа ператварыцца ў арэну дыстанцыйна кіраваных замежнымі сіламі канфліктаў.

Арцыбіскуп Галахер заклікаў міжнародную супольнасць падтрымаць неабходныя эканамічныя і палітычныя перамены ў Ліване.
 

05 лютага 2022, 11:53