Арцыбіскуп Галахер завяршыў візіт у Ліван
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі нагадаў аб вырашальнай ролі хрысціян, якія павінны быць не меншасцю, а паўнапраўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця. Аслабленне прысутнасці паслядоўнікаў Хрыста парушае баланс і разбурае ліванскую рэчаіснасць.
Пасланец Папы сустрэўся з прадстаўнікамі ліванскіх уладаў і рэлігійнымі лідарамі. Ён запэўніў, што Францішак наведае краіну, як толькі для гэтага складуцца ўмовы. Ён прыняў удзел у сустрэчы мараніцкага епіскапату, які не хавае сур’ёзнай заклапочанасці будучыняй Лівана. На думку іерархаў, краіна можа ператварыцца ў арэну дыстанцыйна кіраваных замежнымі сіламі канфліктаў.
Арцыбіскуп Галахер заклікаў міжнародную супольнасць падтрымаць неабходныя эканамічныя і палітычныя перамены ў Ліване.