Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер падчас размовы з журналістамі ў Бейруце Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер падчас размовы з журналістамі ў Бейруце 

Бейрут: ватыканскі дыпламат аб хуткім візіце Папы ў Ліван

“Папа неўзабаве наведае Ліван”, - сказаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, не называючы дакладнай даты. Падчас візіту ў Бейрут 1 лютага 2022 года ён сустрэўся Прэзідэнтам Лівана Мішэлем Аунам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі прызнаўся, што Францішак запэўніў яго ў сваім хуткім візіце ў Ліван. Дыпламат выказаў занепакоенасць сітуацыяй у краіне, заявіўшы, што “яе будучыня нявызначаная” і што “любое паслабленне прысутнасці хрысціян разбурыць унутраны баланс і ідэнтычнасць Лівана”. Ён запэўніў, што Святы Пасад гатовы падтрымаць нацыянальны дыялог паміж палітычнымі партыямі, калі зацікаўленыя зробяць афіцыйны запыт.

У красавіку 2021 года Пантыфік выказаў жаданне наведаць Бейрут, “як толькі будуць выкананы належныя ўмовы”. “Папа верыць, што рэформы і падтрымка міжнароднай супольнасці дапамогуць Лівану захаваць сваю ідэнтычнасць”, - сказаў арцыбіскуп Галахер.

Дыпламат правёў і яшчэ правядзе шэраг важных афіцыйных сустрэч. “Святы Пасад спадзяецца атрымаць больш поўнае ўяўленне аб праблемах, з якімі сутыкаюцца ліванцы, у выніку чаго зможа ўнесці свой уклад", - сказаў госць з Ватыкана падчас размовы з журналістамі.
 

02 лютага 2022, 08:59