Львову перадалі машыну хуткай дапамогі – дар Францішка

Кардынал Конрад Краеўскі асабіста перадаў кіраўніку Львоўскай дзяржадміністрацыі Максіму Казіцкаму машыну хуткай дапамогі – дар Пантыфіка Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папскі элемазінарый сустрэўся ў Львове з мясцовым лацінскім арцыбіскупам Мечыславам Макшыцкім і грэка-каталіцкім дапаможным епіскапам Уладзімірам (Груцай). Гэта быў яго другі візіт ва Украіну з пачатку вайны.

“Папа прытрымліваецца логікі Евангелля. Таму ён заўсёды з тымі, хто найбольш пакутуе, як Езус. Яго дапамога вельмі канкрэтная. Францішак – чалавек міру, а не вайны”, - адзначыў кардынал Краеўскі. Ён спадзяецца, што хуткая дапаможа Львову, дзе мільён сваіх жыхароў, а цяпер яшчэ і паўмільёна ўцекачоў. Адсюль практычна ўсе такія машыны былі адпраўлены на вайну.

На пытанне, ці плануе ён яшчэ візіты ва Украіну, іерарх адказаў, што гатовы прыехаць сюды, калі гэта спатрэбіцца.
 

30 сакавіка 2022, 10:55