Прадстаўнік ватыканскай дыпламатыі наведаў Меджугор’е
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Тут высокі ватыканскі дыпламат меў размову з правінцыялам францішканаў у Герцагавіне айцом Міленка Штэкай.
Меджугор'е, размешчанае ў 20 км ад Мостара ў Босніі і Герцагавіне, з'яўляецца – паводле сведчання групы візіянераў – месцам аб'яўленняў Маці Божай, якія адбываюцца з 1981 года. Іх сапраўднасць яшчэ не прызнана Касцёлам.
Францішак дазволіў пілігрымкі ў Меджугор’е, пацвердзіўшы душпастырскую каштоўнасць гэтага месца, і ў 2020 годзе ўпершыню напісаў ліст да ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю моладзі. Аднак парафіяльны касцёл у Меджугор’і дагэтуль не мае статусу санктуарыя. Нягледзячы на гэта, да пандэміі штогод сюды прыязджала да 3 мільёнаў пілігрымаў.
Падчас свайго знаходжання ў Босніі і Герцагавіне арцыбіскуп Галахер узначаліў набажэнствы ў катэдрах Сараева, Баня-Лукі і Мостара. Ён таксама сустрэўся з дзяржаўнымі і касцёльнымі ўладамі краіны.