Святы Пасад просіць спрасціць працэдуры для ўкраінскіх бежанцаў
Ян Глінскі - Vatican News
Мансеньёр Януш Урбанчык адзначыў, што існуе пільная неабходнасць стварэння большай колькасці гуманітарных калідораў.
Таксама падчас сесіі Савета ААН па правах чалавека дэлегацыя Святога Пасаду выказала глыбокую занепакоенасць эскалацыяй вайны ва Украіне, якая нясе пагрозу жыццю звыш 7,5 мільёнаў дзяцей. “Многія з іх былі вымушаны пакінуць свае дамы і айчыну”, - адзначыў ватыканскі дыпламат. Міжнародная супольнасць нясе маральную адказнасць за аказанне ім неадкладнай дапамогі – рассялення і забеспячэння ежай і піццём, а таксама доўгатэрміновай – прыняцце і спрыянне іх інтэграцыі.
Адным з актуальных пытанняў прадстаўнік Святога Пасаду назваў спрашчэнне міграцыйных працэдур для аб’яднання сем’яў, члены якіх апынуліся ў розных краінах.
Ён нагадаў, што Пантыфік з вялікім непакоем сочыць за сітуацыяй ва Украіне і накіроўвае туды гуманітарную дапамогу. Па ініцыятыве Францішка ў зоне канфлікту знаходзяцца два папскія спецыяльныя пасланнікі: кардыналы Краеўскі і Чэрны.