Пошук

Зала пасяджэнняў ААН у Жэневе. Ілюстрацыйнае фота Зала пасяджэнняў ААН у Жэневе. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад у ААН пра сістэмы аўтаномнай лятальнай зброі

Пастаянная місія Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе выказалася 9 сакавіка 2022 года на пасяджэнні Групы ўрадавых экспертаў па сістэмах аўтаномнай лятальнай зброі (LAWS).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ватыканскае прадстаўніцтва нагадала словы Францішка, якія прагучалі падчас яго навагодняй сустрэчы з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Святым Пасадзе. Папа падкрэсліў, што дыялог і братэрства сёння неабходныя як ніколі раней, паколькі вялікая колькасць зброі вядзе да пагаршэння канфліктаў: “Чалавек не можа любіць, маючы наступальную зброю ў руках".

У гэтым кантэксце развіццё і выкарыстанне аўтаномных сістэм узбраення можа мець "жудасныя і непрадказальныя наступствы", сур'ёзна пагражаючы міру і стабільнасці.

Апостальская Сталіца заклікае не зварочваць са шляху "ўсеагульнага і поўнага раззбраення пад строгім і эфектыўным міжнародным кантролем", што патрабуе "пастаяннай кадыфікацыі і прагрэсіўнага развіцця нормаў міжнароднага права, якія прымяняюцца ва ўзброеных канфліктах". Было б дарэчы заснаваць міжнародную арганізацыю па пытаннях штучнага інтэлекту, якая магла б гарантаваць права дзяржаў удзельнічаць у навукова-тэхнічным абмене, накіраваным на выкарыстанне штучнага інтэлекту ў мірных мэтах на карысць агульнага дабра.
 

12 сакавіка 2022, 11:53