Святы Пасад у ААН пра сістэмы аўтаномнай лятальнай зброі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Ватыканскае прадстаўніцтва нагадала словы Францішка, якія прагучалі падчас яго навагодняй сустрэчы з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Святым Пасадзе. Папа падкрэсліў, што дыялог і братэрства сёння неабходныя як ніколі раней, паколькі вялікая колькасць зброі вядзе да пагаршэння канфліктаў: “Чалавек не можа любіць, маючы наступальную зброю ў руках".
У гэтым кантэксце развіццё і выкарыстанне аўтаномных сістэм узбраення можа мець "жудасныя і непрадказальныя наступствы", сур'ёзна пагражаючы міру і стабільнасці.
Апостальская Сталіца заклікае не зварочваць са шляху "ўсеагульнага і поўнага раззбраення пад строгім і эфектыўным міжнародным кантролем", што патрабуе "пастаяннай кадыфікацыі і прагрэсіўнага развіцця нормаў міжнароднага права, якія прымяняюцца ва ўзброеных канфліктах". Было б дарэчы заснаваць міжнародную арганізацыю па пытаннях штучнага інтэлекту, якая магла б гарантаваць права дзяржаў удзельнічаць у навукова-тэхнічным абмене, накіраваным на выкарыстанне штучнага інтэлекту ў мірных мэтах на карысць агульнага дабра.