Папа: аб’яднаць чалавечую сям’ю ў вырашэнні экалагічнага крызісу
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Няхай сёлетняя тэма: Слухаць голас стварэння, паспрыяе таму, каб кожны ўзяў на сябе канкрэтнае абавязацельства клапаціцца пра наш супольны дом. На самавольства нашага празмернага спажывальніцтва сястра і маці Зямля адказвае стогнам і моліць нас спыніць злоўжыванні і знішчэнне. У гэты Час стварэння будзем маліцца, каб саміты ААН COP27 і COP15 змаглі аб’яднаць чалавечую сям’ю ў рашучым вырашэнні двайнога крызісу клімату і скарачэння біяразнастайнасці”, - сказаў Францішак.
Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння адзначаецца хрысціянамі ўсяго свету 1 верасня. З гэтага дня і да 4 кастрычніка, калі Касцёл успамінае святога Францішка Асізскага, трывае Час стварэння – перыяд абнаўлення веры ў Бога Стварыцеля і яднання ў малітве і ўчынках, накіраваных на ахову Зямлі.