Знішчанае засухай кукурузнае поле ў рэгіёне Рона-Альпы на паўднёвым усходзе Францыі Знішчанае засухай кукурузнае поле ў рэгіёне Рона-Альпы на паўднёвым усходзе Францыі 

Папа: аб’яднаць чалавечую сям’ю ў вырашэнні экалагічнага крызісу

Пантыфік звярнуўся з заклікам, які прымеркаваў да надыходзячага Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння і ініцыятывы Час стварэння, якая рэалізуецца штогод з 1 верасня па 4 кастрычніка.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Няхай сёлетняя тэма: Слухаць голас стварэння, паспрыяе таму, каб кожны ўзяў на сябе канкрэтнае абавязацельства клапаціцца пра наш супольны дом. На самавольства нашага празмернага спажывальніцтва сястра і маці Зямля адказвае стогнам і моліць нас спыніць злоўжыванні і знішчэнне. У гэты Час стварэння будзем маліцца, каб саміты ААН COP27 і COP15 змаглі аб’яднаць чалавечую сям’ю ў рашучым вырашэнні двайнога крызісу клімату і скарачэння біяразнастайнасці”, - сказаў Францішак.

Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння адзначаецца хрысціянамі ўсяго свету 1 верасня. З гэтага дня і да 4 кастрычніка, калі Касцёл успамінае святога Францішка Асізскага, трывае Час стварэння – перыяд абнаўлення веры ў Бога Стварыцеля і яднання ў малітве і ўчынках, накіраваных на ахову Зямлі.
 

31 жніўня 2022, 14:14