Пасля выбуху ў порце Бейрута Пасля выбуху ў порце Бейрута 

Святы Айцец: Ліван павінен застацца краінай мірнага суіснавання

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 3 жніўня 2022 года, Папа спаслаўся на другую гадавіну выбуху ў порце Бейрута.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

4 жніўня 2020 года загінулі больш за 200 чалавек, тысячы атрымалі раненні, дзясяткі тысяч страцілі дах над галавой.

Папа выказаў пажаданне, каб Ліван, які перажывае палітычны крызіс, заставаўся краінай мірнага суіснавання паміж вызнаўцамі розных рэлігій.

“Малюся, каб кожны быў суцешаны верай, умацаваны праведнасцю праўды, якая ніколі не можа быць схавана. Няхай Ліван з дапамогай міжнароднай супольнасці працягвае ісці шляхам адраджэння, застаючыся верным свайму пакліканню, быць краінай міру і плюралізму, дзе супольнасці розных рэлігій могуць жыць у братэрстве”, - звярнуўся Францішак.
 

03 жніўня 2022, 11:18