Athletica Vaticana прымае ўдзел у чэмпіянаце свету па веласпорце
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Лідарам ватыканскай велакаманды з’яўляецца 40-гадовы прафесійны велагоншчык Рыен Шуурхайс з Нідэрландаў. Як гэта адбылося, ён распавёў L’Osservatore Romano.
“Я прыехаў у Рым у 2020 годзе і адразу мяне прыцягнулі каштоўнасці і дух супольнасці Athletica Vaticana, ватыканскага спартыўнага клуба. Увага Папы да спорту і той факт, што ён неаднаразова падкрэсліваў, што спорт можа быць сродкам сустрэчы з іншымі, цалкам адпавядаюць майму ўласнаму жыццёваму вопыту: мова спорту сапраўды ўніверсальная і ў канчатковым выніку цалкам адпавядае энцыкліцы Fratelli tutti, аб братэрстве ўсіх людзей, якую Фанцішак выдаў у кастрычніку 2020 года”, - прызнаўся Шуурхайс.
Пасля чэмпіянату свету ватыканская каманда разам з Апостальскім нунцыем у Аўстраліі і супрацоўнікамі мясцовай Caritas плануюць сустрэцца з групай прадстаўнікоў карэнных народаў.