Пошук

Сустрэча Яна Паўла ІІ з Прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым. 1.12.1989 Сустрэча Яна Паўла ІІ з Прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым. 1.12.1989  

Пантыфік адправіў спачувальную тэлеграму дачцы Міхаіла Гарбачова

Святы Айцец высока цэніць заслугі памерлага Міхаіла Гарбачова для мірнага пераўтварэння ў Еўропе. Францішак адправіў спачувальную тэлеграму на імя яго дачкі Ірыны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Апошні генеральны сакратар ЦК КПСС і адзіны прэзідэнт СССР памёр 30 жніўня 2022 года на 92-м годзе жыцця.

“Духоўна блізкі ў гэтую хвіліну смутку з прычыны смерці Вашага бацькі Міхаіла, хачу выказаць шчырыя спачуванні Вам, Вашай сям'і і ўсім, хто бачыў у ім паважанага дзяржаўнага дзеяча. Успамінаю з удзячнасцю яго дальнабачную прыхільнасць да згоды і братэрства паміж народамі, а таксама да прагрэсу яго краіны ў эпоху важных перамен. Узношу малітвы за яго, просячы добрага і міласэрнага Бога аб вечным супакоі для яго душы”, - напісаў Папа.

1 снежня 1989 года Пантыфік упершыню прыняў у Ватыкане савецкага лідара. Сустрэча Яна Паўла II і Міхаіла Гарбачова стала пераломным момантам у дыпламатычных кантактах паміж СССР і Святым Пасадам і ў працэсе адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Савецкім Саюзе. 15 сакавіка 1990 года паміж Святым Пасадам і СССР былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны.
 

01 верасня 2022, 10:01